У Бабруйску расследуюць факт гібелі дырэктаркі гармалзавода Таццяны Карнілавай. Цела кіраўніка было знойдзена ў адным з памяшканняў прадпрыемства раніцай 8 мая. 47-гадовую жанчыну выцягнулі з пятлі, але выратаваць ужо не змаглі. Сваякі кажуць, што жанчына «занадта блізка ўсё прымала да сэрца», піша Tut.by.

Фото: Мирон Климович, TUT.BY

— У абед жонка вярнулася дахаты ўся ў слязах. Кажа, Таня памерла. Пра гэта ёй суседзі паведамілі ў двары. Потым патэлефанаваў сын, усё пацвердзіў. Я не ведаю, што там адбылося, але ёй дапамаглі сысці, давялі. Таня занадта блізка ўсё прымала да сэрца, — распавёў свёкар памерлай Уладзімір Карнілаў.

Паводле яго слоў, нявестка была даволі жорсткім і прынцыповым кіраўніком, па-сапраўднаму «заўзела» працай, аддаўшы прадпрыемству не адзін дзесятак гадоў.

Фото: Мирон Климович, TUT.BY

— Пасля сыходу ранейшага дырэктара [»Бабруйскмалака» Генадзя] Віткоўскага ў 2015 годзе ёй прапанавалі заняць яго месца. Пагадзілася і пачала паволі мяняць усё на прадпрыемстве. Пакуль холдынг узначальваў [Ігар] Кананчук, усё ішло нармальна. З новым дырэктарам (цяпер ААТ «Бабушкіна крынка» ўзначальвае Дзмітрый Главінскі) яна не спрацавалася, — распавядае Уладзімір Карнілаў. У чым гэта выяўлялася, мужчына не патлумачыў.

Крайняя слева - Татьяна Корнилова (июль 2016 года). Фото: Максим Микешин, газета

Злева на пярэднім плане — Таццяна Карнілава (ліпень 2016 года). Фота: Максім Мікешын, газета «Кіравец».

Паводле яго слоў, нявестка не планавала працягваць кантракт з ААТ «Бабушкіна крынка», які павінен быць скончыцца некалькі месяцаў таму. Але ў апошні момант усё перайграла.

— Кантракт з ёй працягнулі яшчэ на год. А нядаўна на складзе прадпрыемства была выяўлена нястача прадукцыі. І я, і сын у адзін голас ёй паўтаралі, што адказваць за гэта будуць загадчык склада і бухгалтар. Але Таня вельмі перажывала, яна заўсёды занадта шмат на сябе брала.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк паведаміла, што па факце гібелі дырэктара прадпрыемства «Бабруйскмалако» прызначаны шэраг экспертыз.

У СК таксама паведамілі, што супрацоўнікамі іх ведамства крымінальная справа па факце крадзяжу прадукцыі са склада «Бабруйскмалако» не распачыналася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0