ria.ru

ria.ru

У ходзе ператрусаў у кіраўніка Камуністычнай Партыі Украіны Пятра Сіманенкі следчыя СБУ знайшлі і канфіскавалі «прадметы, падобныя на пісталет АПС з глушыцелем і 120 патронаў да яго». Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

Таксама былі выяўленыя «агітацыйныя матэрыялы, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне і звяржэнне канстытуцыйнага ладу альбо захоп дзяржаўнай улады».

Ператрусы правялі ў рамках крымінальнай вытворчасці, адкрытай па прыкметах гвалтоўнага захопу ўлады, а таксама дзяржаўнай здрады, піша ria.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0