Паўночная Карэя пачатку работы па дэмантажы ядзернага палігона Пунгеры, які раней абяцаў зачыніць лідар краіны Кім Чэн Ын. Да такой высновы прыйшлі эксперты сайта 38North, які спецыялізуецца на аналізе спадарожнікавых здымкаў тэрыторыі КНДР.

Спецыялісты параўналі здымкі палігона, зробленыя 20 красавіка і 7 мая, і выявілі на іх значныя адрозненні: на пазнейшых фота адсутнічаюць некалькі будынкаў і гаспадарчых пабудоў, а таксама часткова разабраны рэйкі для калясак, якія вядуць у тунэлі. У раёне казармаў на новых здымках адсутнічае актыўнасць.

На здымках таксама відаць, што ў раёне ўваходу на тэрыторыю палігона з заходняга боку пачата будаўніцтва невялікага моста. Як мяркуюць эксперты, яго будуць выкарыстоўваць у ходзе афіцыйнай цырымоніі закрыцця палігона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0