Сцягам воласці з цэнтрам у горадзе Канэпі стане палотнішча з лістом канапель, паведамляюць эстонскія СМІ.

Рэч у тым, што назва горада «Канэпі» паходзіць ад эстонскага слова «канэп», якое азначае «каноплі», «канабіс», «марыхуана».

Рашэнне пра гэта з невялічкай перавагай прыняла мясцовая рада. Варта адзначаць, што ў анлайн-апытанцы жыхароў за такое рашэнне прагаласавала 12 тысяч чалавек, хоць у воласці Канэпі жыве ўсяго 5000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?