ДТЗ адбылося днём 19 мая. «Газэль» з рэгістрацыйнымі нумарамі Бранскай вобласці ехала з боку Гомеля ў Добруш. У нейкі момант вадзіцель не справіўся з кіраваннем і аўто выкінула з дарогі на могілках

Трагедыя адбылася на стромкім павароце каля вёскі Ларышчава. У выніку аўтамабіль занесла, ён вылецеў за адбойнік, перавярнуўся і знёс некалькі пралётаў агароджы могілак, паведамляе Progomel.by.

Паводле інфармацыі відавочцаў, у выніку аварыі пасажыр сканаў на месцы, кіроўца атрымаў сур'ёзныя траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0