Двух рыбакоў маланка ўдарыла ў Кармянскім раёне, паведаміў БелТА вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Асвод Сяргей Касцючэнка.

Трагедыя адбылася ўвечары 18 мая. Папярэдне ўстаноўлена, што двое жыхароў Кармы — 23 і 30 гадоў - рыбачылі на беразе Сожа. Калі пачалася навальніца, яны схаваліся пад дрэвам на абрыве ля ракі. У нейкі момант у іх ўдарыла маланка, мужчыны скаціліся ў ваду.

Пра тое, што рыбакі не выходзяць на сувязь, паведамілі сваякі, пачаліся пошукі. Каля 23.00 вадалазы Кармянскай станцыі Асвода паднялі з вады цела аднаго з рыбакоў. На раніцу наступнага дня знайшлі і цела другога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0