У горадзе Кісялеўск Кемераўскай вобласці Расіі самазвал БелАЗ раздушыў бензавоз КамАЗ. Пра гэта ria.ru паведамілі ў рэгіянальным упраўленні МУС.

Інцыдэнт адбыўся на тэхналагічнай дарозе вугальнага прадпрыемства. За рулём БелАЗа знаходзілася жанчына, па чыёй віне і адбылося сутыкненне. «Устаноўлена, што 38-гадовая кіроўца БелАЗа пасля запраўкі не пераканалася ў бяспецы манеўру і дапусціла сутыкненне з аўтацыстэрнай», - удакладнілі ў ведамстве.

У аварыі ніхто не пацярпеў. Паліцэйскія склалі на жанчыну адміністрацыйны пратакол аб парушэнні правілаў манеўравання (артыкул 12.14 КаАП), па якім прадугледжаны штраф у 500 расійскіх рублёў (16 беларускіх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0