У 2018 годзе «прамая лінія» з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным упершыню за дзесяць гадоў пройдзе без гледачоў у студыі. Пра гэта паведамляе Руская служба «Бі-бі-сі» са спасылкай на некалькі крыніц, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы тэлетрансляцыі.

Змяніць фармат «прамой лініі», па словах суразмоўцаў выдання, было вырашана, каб максімальна засяродзіцца на пытаннях тэлегледачоў.

Студыя, з якой Пуцін будуць адказваць на пытанні, будзе ўладкаваная, як і ў папярэднія гады, у Гасціным двары, распавялі крыніцы.

«Прамая лінія», па дадзеных «Бі-бі-сі», адбудзецца 7 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0