Фота: Reuters.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа прыгразіў рэжыму прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура эканамічнымі і дыпламатычнымі санкцыямі з-за фальсіфікацый на выбарах 20 мая.
«Гэтыя так званыя «выбары» — гэта напад на канстытуцыйны лад і абраза дэмакратыі ў Венесуэле», — гаворыцца ў заяве кіраўніка Дзярждэпартамента.
Па словах Пампеа, рэжым Мадура будзе ізаляваны ад міжнароднай супольнасці, пакуль у Венесуэле не адновяць дэмакратычныя працэсы праз правядзенне свабодных і празрыстых выбараў.





