«Двое расійскіх вайсковых дарадцаў, якія кіравалі агнём сірыйскай батарэі, загінулі на месцы. Яшчэ пяць расійскіх вайскоўцаў атрымалі раненні», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расіі. Дваіх параненых выратаваць не ўдалося.

Бой доўжыўся каля гадзіны ў цёмны час сутак у правінцыі Дэйр-эз-Зор, удакладняе ria.ru.

Усіх расійскіх вайскоўцаў прадставілі да дзяржаўных узнагарод. Развітанне з двума з загінулымі — сяржантам 1995 года нараджэння і старшым лейтэнантам 1985 года нараджэння — адбылося ў Забайкальскім краі.

Афіцыйных звестак пра колькасць расійскіх ахвяр у Расіі няма, незалежныя крыніцы кажуць пра сотні — на аснове супастаўлення звестак пра колькасць пахаванняў у розных рэгіёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0