У Запарожжы паставілі рэкорд пасажыраўмяшчальнасці аўтамабіля ЗАЗ-968м, піша гарадскі сайт 061.ua.

Адзначаецца, што новы рэкорд зафіксавалі на відэа падчас выставы рэтра-аўтамабіляў «Запарожская брама». У салоне размясціліся 17 чалавек, у тым ліку некалькі падлеткаў. Удзельнікі эксперыменту прызналіся, што ў машыне не было чым дыхаць, але ўсе засталіся здаровыя. Кіроўца заявіў, што змог бы нават паехаць, калі б яму не замінала нага аднаго з пасажыраў.

У 2017 годзе падчас фестывалю ў «Запарожац» уціснуліся 14 чалавек, яшчэ раней — 12 чалавек.

А ў 2007 годзе ў «гарбаты» ЗАЗ-965 ўлезла 26 чалавек, але гэта былі толькі дзеці узростам ад 5 да 13 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0