Вечарам 30 мая ў Мінску, на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Лук'яновіча, школьніца трапіла пад трамвай. Дзяўчынку забрала хуткая дапамога з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма».
Напачатку паведамлялася, што дзяўчынку трамвай збіў. Але як вынікае з відэа, школьніца перабягала рэйкі ў неўсталяваным месцы і сама ўрэзалася ў трамвай.