Сайт «Хартыя-97», заблакаваны ў Беларусі, трапіў у спіс абмежаванага доступу і ў Расіі, паведамляе «Хартыя-97», са спасылкай на ліст з Раскамнагляда.

Чытач сайта з Калінінграда Алег Савін заўважыў, што на тэрыторыі Расіі ўзніклі праблемы з доступам да рэсурсу. Ён звярнуўся ў Раскамнагляд з просьбай патлумачыць гэта.

Высветлілася, што IP-адрас сайта ўнесены ў рэестр сайтаў, якія ўтрымліваюць інфармацыю, забароненую ў Расіі да распаўсюджвання. Такое рашэнне расійская Генеральная пракуратура прыняла яшчэ ў красавіку 2018 года.

Нагадаем, «Хартыя-97» заблакаваная і ў Беларусі з 24 студзеня 2018 года згодна з рашэннем Міністэрства інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0