Сёння ў БРСМ знаходзіцца 450 тысяч чалавек. Новы лідар арганізацыі заявіў, што ён заўсёды быў катэгарычна супраць прымусовага ўступлення ў арганізацыю.

— Наколькі я ведаю, цяпер ужо даўно такога не адбываецца. Але мы праверым, і калі сярод нашых супрацоўнікаў або настаўнікаў ёсць тыя, хто прымушае дзяцей уступаць у нашы шэрагі, мы будзем з гэтым змагацца. Трэба проста распавядаць, што за арганізацыя і чым яна займаецца, а кожны малады чалавек няхай сам выбірае, уступаць у яе ці не. Сёння паказчык нашай паспяховай работы — гэта калі людзі, якія прыйшлі на наша мерапрыемства, уразіліся і захацелі ўступіць у нашы шэрагі. Усе астатнія лозунгі — глупства і мішура. Трэба, каб людзі ўступалі па закліку сэрца, па жаданні. І каб людзі да нас прыходзілі і дапамагаць іншым, і для самаразвіцця: мы будзем рабіць на гэтым упор, будзем праводзіць трэнінгі, развіваць маладых людзей, — кажа Дзмітрый Варанюк.

Чытайце таксама: Новы кіраўнік БРСМ — ураджэнец Ташкента, які жыве з жонкай і сынам у інтэрнаце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0