Не паспеў яшчэ скончыцца май, а лісце каштанаў уздоўж вуліц часткова афарбавалася ў іржавы колер, а дзе-нідзе і зусім засохла і скруцілася ў трубачку. Агенцтва «Мінск-Навіны» разбіралася, чаму дрэвы выглядаюць такімі хворымі.

Па словах кіраўніка службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Анжалікі Пузанковай, апёк лісця каштанаў — вынік выкарыстання солі для процігалалёднай апрацоўкі вуліц. Нягледзячы на памыўку крон і ствалоў, пралівы глебы, падкормкі і іншыя захады, якія азеляніцелі выконваюць пасля кожнай зімы, хларыд натрыю ўсё адно ўплывае на фізіялогію раслін. Уздзейнічаюць на зеляніну і выхлапныя газы.

Дык чаму ж уздоўж адной вуліцы ў адным шэрагу дрэвы прыкладна аднолькавай вышыні, а значыць, і ўзросту, выглядаюць па-рознаму: адны каштаны з пышнай кронай, іншыя практычна лысыя?

Па словах Пузанковай, у кожнага дрэва, як і ў чалавека, свой імунітэт. Некаторыя пераносяць негатыўныя ўздзеянні горада горш за астатніх. Аднак выдаляць каштаны, на якіх лісце трымаецца толькі каля месяца, каб пасадзіць на іх месцы новыя дрэвы, азеляніцелі не плануюць.

Яна таксама дадала, што ў некаторых месцах на гэтыя дрэвы нападае каштанавая моль, лічынкі якой сілкуюцца лісцем расліны, што прыводзіць да страты дэкаратыўнасці крон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0