Валанцёрка ПЦ «Вясна», незалежная назіральніца #ControlBy Наста Лойка атрымала адказ з УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ад 25 мая.

У лісце выказваецца падзяка за

«дзейнасць, накіраваную на прадастаўленне грамадству аб'ектыўнай ацэнкі ходу правядзення масавых мерапрыемстваў».

Таксама УУС абавязалася ў далейшым аказваць садзейнічанне ў бяспецы назіральнікаў і бесперашкоднага выканання імі сваіх функцый. Аднак, варта заўважыць, што іншыя органы такіх абяцанняў не давалі.

Хоць УУС напісаў, што Следчы камітэт правёў праверку, але, валанцёры адзначаюць, што такой праверкі не праводзілася, і яны маюць намер паўторна накіроўваць скаргі.

Таксама начальнік УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска палкоўнік міліцыі М. Гамолаў лісце пазначыў, што яны вывучылі заяву Прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы і заяву Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў «у мэтах недапушчэння парушэнняў арт. 35 Канстытуцыі (свабода мірных сходаў) і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Разам з тым, УУС Савецкага раёна не прынеслі ніякіх выбачэнняў незалежным назіральнікам за затрыманні 25 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?