Пытанні прадастаўлення Беларусі льготных крэдытных рэсурсаў Кітая абмяркуюць 1 чэрвеня ў Пекіне, паведамляе БелТА.

Намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін знаходзіцца з працоўным візітам у Пекіне. На 1 чэрвеня запланавана яго сустрэча з намеснікам старшыні Дзяржаўнага агенцтва міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва Чжоў Люцзынем.

Дзяржаўнае агенцтва міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва створана падчас структурнай рэформы дзяржорганаў Кітая, абвешчанай сёлета ў сакавіку. Яно адказвае за рэалізацыю палітыкі і рэформ у галіне знешняй дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0