Пра трыумф начальніка ДАІ Мінскага раёна Івана Кузьменкі паведаміла кампанія «Еўрагандаль» (крамы «Еўраопт»).
Іван Кузьменка з сям'ёй.
Сям'і Кузьменкаў дасталася кватэра ў новабудоўлі каля «Мінск-Арэны» коштам $58 тысяч.
Начальнік ДАІ патлумачыў, што поспех яму прынесла набытая ў краме шакаладка.
Дом, у які будзе жыць начальнік ДАІ.
«Жылплошчу я забяспечыў, цяпер можна і пра папаўненне сям'і задумацца!» — заявіў Іван Кузьменка на ўрачыстай цырымоніі.
У сям'і двое сыноў, трохгадовы Аляксей і дзевяцігадовы Павел.