Дзмітрый Балкунец.

Дзмітрый Балкунец.

Спробы Беларусі гуляць у геапалітыку, імкнучыся «прадаць» сябе як пасярэдніка паміж Расіяй і Захадам, нерацыянальныя — сёння Мінск не з'яўляецца тым гульцом, які карыстаецца аўтарытэтам на Захадзе. Такое меркаванне агучыў «эксперт па Беларусі» Дзмітрый Балкунец.

Было б рацыянальна для Мінска не гуляць у геапалітыку, а праводзіць дыялог і прыцягваць экспертаў для рэфармавання беларускай эканомікі, лічыць Балкунец.

Лукашэнка, які імкнецца стаць бліжэй да Захаду, па словах Балкунца, «імкнецца навязаць сябе і Маскве».

Задача Лукашэнкі, на думку эксперта — «паказаць сябе сябрам Расіі, хоць апошнія падзеі дэманструюць некаторую аддаленасць Мінска ад Масквы»

«Можна ўзгадаць красавіцкі візіт кіраўніка беларускага МЗС Макея ў Лондан у дзень, калі былі высланы адтуль расійскія дыпламаты. Гэта выразна дэманструе сённяшнія прыярытэты знешняй палітыкі Беларусі»,

— адзначыў Балкунец.

Балкунец лічыць, што наспела неабходнасць пераасэнсавання працэсаў паміж дзвюма краінамі, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?