Учора, 31 мая, у Пхеньяне адбылася сустрэча міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова і лідара КНДР. Па яе выніках Кім Чэн Ын прапанаваў арганізаваць у гэтым годзе сустрэчу на найвышэйшым узроўні паміж ім і Уладзімірам Пуціным дзеля далейшага развіцця двухбаковых адносін, піша РБК.

У паведамленні паўночнакарэйскага агенцтва ЦТАК, прысвечанага сустрэчы з Лаўровым, прыводзяцца словы Кім Чэн Ына пра неабходнасць развіваць супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў розных галінах і «абмеркаваць сустрэчу паміж лідарамі Расіі і КНДР у гэтым годзе ў азнаменаванне 70-гадовай гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін».

На думку Кім Чэн Ына, саміт на вышэйшым узроўні будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню адносін дзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0