Барыс Герман, падазраваны ў арганізацыі замаху на Аркадзя Бабчанку і які заявіў аб працы на контрразведку Украіны, не супрацоўнічаў з ведамствам і не з'яўляецца супрацоўнікам СБУ. Пра гэта ў Кіеве заявіў пракурор Руслан Краўчанка, перадае «112 Украіна».

«Тая інфармацыя, якую мы маем, не пацвярджае інфармацыю аб супрацоўніцтве з контрразведкай, гэта няпраўда. Ён не з'яўляецца і не быў агентам Службы бяспекі Украіны ці контрразведкі, якая з'яўляецца структурным падраздзяленнем СБУ», — заявіў ён, удакладніўшы, што праверыў заяву арыштаванага на два месяцы Германа.

Выканаўчы дырэктар украінска-нямецкага сумеснага прадпрыемства «Шмайсер» Барыс Герман заявіў аб прыналежнасці да сілавых структураў Украіны 31 мая. Паводле яго слоў, ён загадзя ўсведамляў, што «выканаўца» замаху будзе супрацоўнічаць са Службай бяспекі Украіны, а забойства Бабчанкі будзе інсцэніравана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0