Аб'ядноўваючы высілкі ў ахове межаў, улады Германіі і Аўстрыі ўзмацняюць барацьбу супраць злачыннасці і нелегальнай міграцыі. Супрацоўнікі федэральнай паліцыі ФРГ і Аўстрыі, а таксама баварскай зямельнай паліцыі пачнуць сумеснае — узмоцненае патруляванне ў пагранічных абласцях з пятніцы, 1 чэрвеня, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на агенцтва dpa.

Як удакладняецца ў паведамленні, на альпійскім памежным перавале Брэнер уводзіцца сумеснае германа-аўстрыйскае патруляванне. Замест парных патрулёў на дзяжурства будуць выходзіць па трое паліцэйскіх. Першапачатковы тэрмін для гэтых мерапрыемстваў — тры месяцы, пасля чаго будуць падведзены вынікі.

Паліцыянты маюць намер больш пільна кантраляваць чыгуначныя камунікацыі, асабліва грузавыя. Па словах прадстаўніка федэральнай паліцыі Германіі ў Мюнхене Томаса Баравіка, «мы маем намер на ранніх стадыях перашкодзіць нелегальнаму ўезду на грузавых цягніках, што небяспечна, і прадухіліць няшчасныя выпадкі. Мігранты зноў і зноў рызыкуюць сваім жыццём, ставячы на карту ўласныя жыцці».

У 2017 годзе ў рэгіёне, за які адказвае ўпраўленне федэральнай паліцыі ў Мюнхене, з грузавых цягнікоў былі знятыя каля 1000 нелегальных мігрантаў. Яны спрабавалі заехаць у Нямеччыну, хаваючыся паміж грузавых вагонаў або на іх дахах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0