Паводле папярэдняй інфармацыі, Mercedes GL ехаў у трэцяй паласе ўнутранага кальца МКАД з боку Даўгінаўскага тракта ў напрамку Цны і на 47-м кіламетры сутыкнуўся з «Пежо», што ехаў у спадарожным кірунку і пры перастраенні ў другую паласу знізіла хуткасць. Ад удару «Пежо» адкінула ў другую паласу, дзе адбылося сутыкненне з «Мерседэсам Гелендвагенам», піша Tut.by.

У выніку ДТЗ сур'ёзныя траўмы атрымала 40-гадовая пасажырка «Пежо» — яе з машыны даставалі выратавальнікі. Таксама лёгкія траўмы атрымалі 35-гадовая кіроўца гэтага аўтамабіля і двое дзяцей (6 і 3 гадоў), што ехалі на сядзенні.

https://dh.img.tyt.by/720x720s/n/avto/01/b/60e5fd8b-6f25-4047-8687-5eb3c2c7a25c.jpg

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0