У Курапатах у гэтыя хвіліны праходзіць акцыя абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцця побач з урочышчам рэстарана «Паедзем, паядзім». Рэстаран размешчаны за 50 метраў ад мемарыяла. У акцыі бяруць ўдзел Павел Севярынец, Ніна Багінская, Леанід Кулакоў, Зміцер Дашкевіч.

Напачатку да прысутных звярнуўся Павел Севярынец. Ён заявіў, што ад суботы пачнецца кругласуткавая акцыя ў Курапатах актывістаў «Маладога фронту».

Паводле палітыка, адзінае выйсце ў інвестараў і арандатараў — перадаць будынак для музея ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. «Гэта адзінае для іх выйсце, каб захаваць нерухомасць, — перакананы Павел Севярынец. — Будаўніцтва ў ахоўнай зоне забароненае рашэннем пракуратуры».

 Севярынец раздаў удзельнікам пластыкавыя талерачкі з намаляванымі на іх мішэнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?