Фота Сяргея Гудзіліна
2 чэрвеня, у суботу, у асноўным чакаецца без ападкаў, толькі днём месцамі па паўночных і заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Ноччу і раніцай +7.. + 13°С, днём + 22—28°С.
3-4 чэрвеня надвор'е будзе вызначаць цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Таксама будзе без ападкаў. Ноччу +10.. + 15°С, днём +24.. + 30°С.
У сувязі з доўгім перыядам цёплага сухога надвор'я ў лясах чакаецца высокая пажарная небяспека.