У гандлёвым цэнтры «Комсомолл» у Іркуцку падчас дэманстрацыі хімічных доследаў загарэлася вадкасць са спіртам. Апёкі атрымалі восем дзяцей

Па дадзеных крыніцы ria.ru ў аператыўных службах рэгіёну, стан двух пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, яшчэ шасцёра дзяцей атрымалі лёгкія апёкі.

Пацярпелыя, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя Іркуцкай вобласці, дзеці 7-10 гадоў.

З-за ўзгарання ў гандлёвым цэнтры была абвешчаная эвакуацыя. Будынак пакінулі каля 1,5 тысячы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0