На шчасце, яе выратавалі.

Здарэнне адбылося ў адной з вясковых школ Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці 30 мая, паведамляе gomel.today.

15-гадовая дзяўчынка парэзала сабе вены. Па інфармацыі мясцовых журналістаў, прычынай такога радыкальнага ўчынку сталі «праблемы ў школе». Пра тое, якога менавіта плана яны былі, пакуль нічога не вядома.

Дзяўчыну ўдалося выратаваць, яе жыццю нічога не пагражае. Для абследавання яе адправілі ў Гомельскую абласную псіхіятрычную бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?