Стас зрабіў з гліны фігурку Джоні Дэпа і падарыў яе зорцы падчас візіту рок-гурта The Hollywood Vampires у Маскве. «Нашай Ніве» Станіслаў расказаў, што гэта было яго мара ад траўня 2015 года.
«Джоні Дэп быў проста ў захапленні, для мяне гэта стала нечаканасцю. Давайце будзем шчырымі: дзе я, а дзе Джоні Дэп. Але ён быў у шоку. Ён запытаўся ў мяне, колькі часу я рабіў, адкуль я».
На гэтым супрацоўніцтва мінскага майстра з гуртом The Hollywood Vampires не заканчваецца. Пасля сустрэчы з Джоні Дэпам яму замовілі фігуркі Джо Пэры, Эліса Купера.
Станіслаў Нікановіч да гэтага ўжо дарыў фігуркі ўласнага вырабу Сяргею Міхалку, Сяргею Шнураву, Барысу Грабеншчыкову і Уладзіміру Познеру.





