Галоўны рэдактар выдання РІА Навіны — Украіна Кірыл Вышынскі, арыштаваны ва Украіне па падазрэнні ў дзяржздрадзе, папрасіў прававой дапамогі ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна для свайго хутчэйшага вызвалення.
Пра гэта ён заявіў у судзе Херсона, дзе разглядаецца апеляцыя на яго арышт. Вышынскі спаслаўся на тое, што з'яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі.
Акрамя таго, ён накіраваў заяву прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку аб выхадзе з украінскага грамадзянства.
Вышынскі быў затрыманы 15 мая. СБУ абвінаваціла журналіста, які мае падвойнае грамадзянства, у падрыўной дзейнасці супраць Украіны і дзяржаўнай здрадзе. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.





