AP

AP

З заапарка «Ейфель» у горадзе Люнебах (зямля Рэйнланд-Пфальц на захадзе Германіі) збеглі драпежныя жывёлы: з вальераў вырваліся два тыгры, два львы, ягуар і мядзведзь. Пра гэта паведамляе Die Welt са спасылкай на прадстаўніка раённай адміністрацыі.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў застрэлілі мядзведзя, астатнія жывёлы застаюцца на свабодзе. Мясцовым жыхарам рэкамендуюць не пакідаць свае дамы. Да аперацыі падключылі паліцыю і пажарных.

Выданне адзначае, што ў ноч на пятніцу, 1 чэрвеня, заапарк быў затоплены пасля буры з залевай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0