10-гадовы школьнік з Мінска Арсень Муха ў рамках сумеснага праекта «МакДональдса» і ФІФА выведзе футбаліста ў фінале чэмпіянату свету, які стартуе ў Расіі 14 чэрвеня.

«Я не магу паверыць, што гэта здарыцца са мной. Гэта больш чым мара. Я буду гэтым жыць. Вядома, я заўзею за зборную Беларусі. Нашых няма на чэмпіянаце свету, а значыць, я не буду перажываць за іншую зборную. Проста буду заўзець за прыгожы і сумленны футбол. Цяпер у мяне ёсць шанец выйсці з Неймарам, Марсэла, Грызманам, Азілам або кімсьці з іх сяброў на футбольнае поле. Пра гэтую падзею я буду памятаць усё жыццё! Дзякуй «Макдональдс» за гэтым шанец!» — сказаў шчасліўчык Арсень Муха.

Хлопчык доўгія гады быў падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса, аднак сёння, нягледзячы на складаны дыягназ, вучыцца ў звычайнай сталічнай школе №56, а акрамя гэтага актыўна займаецца плаваннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0