Роўна 80 гадоў таму на найстарэйшай беларускай фабрыцы марожанага ў Гомелі запусцілі масавую вытворчасць пламбіру. Сёлета ў гонар юбілею фабрыка вырашыла зрабіць перазапуск «таго самага» марожанага і выпусціла 500 000 упаковак «Белага полюса 1938», прыгатаванага па арыгінальным рэцэпце. Новае «старое» марозіва — гэта класічны пламбір, але ў ім больш вяршкоў і яно важыць 90 грамаў замест стандартных 70, паколькі выкарыстоўваюцца не мона- і дыгліцэрыды тлустых кіслот, а мука, як і 80 гадоў таму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?