28-гадовы мясцовы жыхар з Івянца на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, і яна ўрэзалася ў дрэва. У выніку 4-гадовы сын кіроўцы атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Дзіця на момант аварыі знаходзілася на пярэднім сядзенні не ў дзіцячым крэсле і не было прышпілена рамянём бяспекі. Мужчына пакінуў машыну і схаваўся, а дзіця забралі сваякі.
Мужчыну затрымалі на наступны дзень. Аказалася, што ён быў п'яны (утрыманне алкаголю ў крыві складала 1,66 праміле). Па словах вадзіцеля, выпіў ён ужо пасля аварыі.
Пасведчання кіроўцы ён быў пазбаўлены ў 2016 годзе за язду ў нецвярозым стане.





