Зміцер Лупач.

Суддзя Вячаслаў Елісеенка з суду Докшыцкага раёну Віцебскай вобласці закрыў справу «за недаказанасцю правапарушэння», піша Белсат.

У красавіку докшыцкія міліцыянты склалі на журналіста пратакол па частцы 2 артыкулу 22.9 КаАП («незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ») за рэпартаж.

«Каментары дзвюх жанчын я запісаў яшчэ ўзімку. Яны распавялі мне пра праблемы з аплатай за вываз смецця. Але ў мяне не было карцінкі, я чакаў, калі гэтае смецце будуць вывозіць. Зрабіць гэта атрымалася толькі 5 красавіка. Яшчэ мне ўдалося запісаць трактарыста», — распавядае фрылансэр.

«Міліцыянты дапыталі тых жанчын, яны пацвердзілі, што я быў у іх у лютым. Толькі адзін сведка, той трактарыст, даводзіў, што я здымаў 19 красавіка. Я яго двойчы запытаў, ці ён упэўнены ў гэтым. Ён пацвердзіў, што так, 19-га. І толькі калі на працэсе прагледзелі сюжэт, там было бачна, што гэта было 5-га, — кажа Зміцер Лупач. — Акрамя гэтага, 19 чысла я быў у іншым месцы. Карацей, атрымалася так, што суд мяне апраўдаў за недаказанасцю правапарушэння».

«Сведка настойваў на іншай даце. І я, дзякуючы парадзе майго адваката, на гэтым згуляў», — кажа Зміцер Лупач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?