20-матчавая бяспройгрышная серыя барысаўскага БАТЭ была перарваная ў Гарадзеі.
фота pressball.by
Мясцовая каманда, якая займала ў чэмпіянаце Беларусі апошняе месца, нечакана перамагла ў чэмпіёна з лікам 2:1.
Лік у самым пачатку гульні адкрыў лідар БАТЭ Ігар Стасевіч, але пасля перапынку Баян Дубаіч аднавіў статус-кво.
Апошні гол быў забіты на 94-й хвіліне, за пару імгненняў да фінальнага свістка. Адзначыўся Сяргей Усеня, які выйшаў на замену.
Нягледзячы на сенсацыйную перамогу «Гарадзея» ўсё адно засталася на апошнім месцы. БАТЭ таксама па-ранейшаму на вяршыні табліцы, аднак адрыў ад мінскага «Дынама» скараціўся да 2 балаў.





