Правядзенне мітынгу-рэквіема ў дзень 30-годдзя з дня выхаду артыкула Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты. Дарога смерці» было запланавана даўно. А ў апошнія дні ўзнік дадатковы матыў: на краі Курапацкага лесу вырашылі адкрыць рэстаран. Той самы «Бульбаш-хол», які 4 гады таму ў выніку пратэстаў удалося закансерваваць. Гэтым разам уласнікі выбралі ўжо нейтральную назву «Паедзем-паямо», але сваю піцейную ўстанову маюць намер адкрыць. Абаронцы Курапат заклікалі грамадскасць супрацьстаяць гэтай ідэі. Яны збіраюцца на мітынгу 3 чэрвеня параіцца наконт тактыкі дзеянняў.

Мітынг дазволены ўладамі, ён распачнецца а 13-й гадзіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?