Новы прэм'ер Іспаніі папрасіў прыбраць крыж і Біблію падчас прысягання
У Іспаніі з'явіўся новы прэм'ер-міністр. Ім стаў сацыяліст і перакананы атэіст Пэдра Санчэс, які прысягнуў у суботу. Санчэс стаў першым атэістам у гісторыі Іспаніі, які заняў пасаду прэм'ер-міністра. Прысягаючы, ён папрасіў, каб на гэтай цырымоніі не было традыцыйных у такіх выпадках крыжа і Бібліі.
Санчэс мае намер кіраваць урадам па меншай меры два гады, што засталіся да наступных парламенцкіх выбараў.
46-гадовы лідар сацыялістаў атрымаў падтрымку шасці іншых іспанскіх партый і заняў месца Марыяна Рахоя, які пайшоў з прэм'ерскага паста пасля карупцыйнага скандалу.
Партыя Санчэса мае толькі чвэрць месцаў у парламенце, і перад яе лідарам будзе няпростая задача фарміравання новага кабінета міністраў, які, як чакаюць, будзе абвешчаны на наступным тыдні.
BBC
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ