Пад Мінскам упаў паратрайк. Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас палёту мог абарвацца строп, пацярпеў мужчына, паведамляе ў МНС.
Апарат зваліўся ў лясным масіве. Пры падзенні мужчына траўміраваў плячо. Ратавальнікі дапамаглі яму і перадалі брыгадзе лекараў.
Стан мужчыны здавальняючы. Прычыны здарэння высвятляюцца.