Віцэ-канцлер Аўстрыі Хайнц-Крысціян Штрахе заявіў, што Еўрасаюзу варта задумацца аб адмене санкцый супраць Расіі.
Пра гэта ён заявіў пасля рашэння ЗША ўвесці санкцыі на імпарт сталі і алюмінію, перадае Osterreich.
«Надышоў час спыніць санкцыі і нармалізаваць палітычныя і эканамічныя адносіны з Расіяй», — заявіў Штрахе.





