24-гадовы жыхар Оршы Дзмітрый Алейнікаў прапаў 20 мая. Каля гадзіны ночы ён выйшаў з клуба «КлубНІКА» на вуліцы Чырвонаармейскай, адправіўся ў невядомым кірунку і прапаў. Хлопца адшуквалі міліцыя і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

1 чэрвеня цела маладога чалавека знайшлі ў Дняпры ў раёне вёскі Зубава Аршанскага раёна. Клуб, дзе адпачываў хлопец, размешчаны прыкладна за кіламетр ад ракі.

Праваахоўнікі высвятляюць, што адбылося.

- На целе маладога чалавека не было бачных цялесных пашкоджанняў. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, — паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па вобласці Святлана Сахарава.

Раней Аршанскі міжраённы аддзел СК завёў крымінальную справу па факце знікнення маладога чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0