У Быхаўскім раёне рыбак патануў на вачах 9-гадовай дачкі, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Трагедыя адбылася 3 чэрвеня днём каля ўрочышча Дубкі. 44-гадовы мужчына і яго 9-гадовая дачка лавілі рыбу на затоцы. Пасля вырашылі выкупацца. Бацька плыў наперадзе, дзіця — за ім. Раптам дзяўчынка заўважыла, што мужчына схаваўся пад вадой і не з'яўляецца на паверхні.

Перапалоханае дзіця стала клікаць на дапамогу. Мужчына, што рыбачыў непадалёк, думаючы, што ратаваць трэба дзяўчынку, выцягнуў яе на бераг. Калі яна патлумачыла, што тануў бацька, кінуліся шукаць яго, але безвынікова.

Цела мужчыны крыху пазней знайшлі супрацоўнікі Асвода. Дапамагчы яму было ўжо немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0