Цяжкую траўму фрэзероўшчык атрымаў падчас працы на станку — апрацоўваў дэталь, паведамляюць «Сильные новости».

Пра тое, што ў механа-зборачным цэху прадпрыемства здарыўся няшчасны выпадак, паведамілі супрацоўнікі прадпрыемства. Па словах калег пацярпелага, мужчыну станком «адарвала руку». У адміністрацыі пацвердзілі факт здарэння, аднак не сталі ўдакладняць, ці сапраўды руку «адарвала», сказаўшы толькі, што ў шпіталі ён быў праапераваны паспяхова — у тым сэнсе, што яго жыццю нічога не пагражае.

Адміністрацыя прадпрыемства таксама адправіла лекарам запыт аб тым, ці ўдалося аднавіць жыццяздольнасць рукі, аднак адказу пакуль няма.

На дадзены момант вядома, што траўму атрымаў мужчына 1961 года нараджэння, які мае пятнаццаць гадоў стажу працы па спецыяльнасці.

Намеснік галоўнага інжынера па бяспецы вытворчасці Анатоль Станкевіч распавёў, што адразу пасля надзвычайнага здарэння была выклікана хуткая і пацярпелы быў шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0