Фота Мікіты Недаверкава

Фота Мікіты Недаверкава

Беларусы абмяркоўваюць на форумах, што не могуць зарэгістравацца ў польскім пасольстве і консульствах для падачы дакументаў на шэнгенскую візу. Кажуць, што свабодных датаў няма да канца лета. У чым справа, TUT.BY высвятляў у пасольстве Польшчы.

— Больш за палову, 54% усіх выдадзеных у Беларусі шэнгенскіх віз выдадзены трыма польскімі консульскімі ўстановамі, - паведаміў TUT.BY дадзеныя за першы квартал 2018 года першы дарадца пасольства Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. - Польскія консульствы выдаюць грамадзянам Беларусі больш віз, чым усе астатнія консульствы краін Шэнгенскага пагаднення разам узятыя.

У пасольстве адзначаюць: каб задаволіць попыт на турыстычныя візы, польскія консульствы выдзелілі ў электроннай сістэме спецыяльныя ліміты месцаў кампаніі, якая прымае візавыя анкеты.

- Месцы, як правіла, выдзяляюцца на некалькі тыдняў наперад. Цяпер частка месцаў забраніравана да сярэдзіны ліпеня. Такім чынам, інфармацыя пра тое, што ўсе месцы забраніраваны да канца лета, не адпавядае рэчаіснасці.

Ліміты вызначаюць у адпаведнасці з магчымасцямі польскіх консульскіх устаноў, а таксама з улікам ліміту месцаў, прызначаных для грамадзян, якія выязджаюць з іншымі мэтамі — напрыклад, расце колькасць працоўных віз, тлумачаць у пасольстве.

— Варта звярнуць увагу на тое, што беларускія ўлады прынцыпова не даюць згоды на пашырэнне штата консульскіх устаноў Рэспублікі Польшча, гэта значыць на павелічэнне колькасці консулаў. Нягледзячы на гэта, колькасць турыстычных віз, выдадзеных з пачатку 2018 года да гэтага часу, не знізілася ў параўнанні з мінулым годам.

У мінулым, 2017 годзе Польшча выдала ў Беларусі 418 тысяч віз, на 5% больш, чым у 2016 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна