Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына на просьбу Радыё Свабода падзялілася сваім бачаннем канфлікту вакол рэстарана каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

«Я лічу, што тэму палітычна разьдзьмулі абсалютна беспадстаўна. Урэшце мы ўсе жывём побач з могілкамі. А некаторыя жывуць і на месцах былых могілак: хіба ж мы ведаем, што было калісьці пад падмуркам таго ці іншага дома? І тады атрымліваецца, што наагул нідзе нічога нельга будаваць».

Старшыня ЦВК мяркуе, што рэстаран ля Курапатаў — гэта месца харчавання выключна для людзей, якія праязджаюць побач.

«Калі зыходзіць з назвы «Поедем поедим», то яна будзе функцыянаваць як закусачная. Як я разумею, там не будзе ні музыкі, ні песень, ні танцаў… Таму і гэтая ўстанова харчавання можа працаваць».

На пытаньне, ці пайшла бы яна сама ў гэтую рэстарацыю, Лідзія Ярмошына адказала: «Што мне там рабіць? Я не стала б ні адзначаць там юбілей, ні праводзіць банкет».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?