Барысаўскі суд прызнаў старшага лейтэнанта Глеба Чайкоўскага вінаватым па ч.1, ч.2 арт. 455 КК «Злоўжыванне ўладай, спалучанае з гвалтам», паведамляе Радыё Свабода.
Глеб Чайкоўскі служыў у 3 гвардзейскай школе 72 вучэбнага цэнтра. У справе Чайкоўскага больш за 16 эпізодаў. Усе тычацца перыяду ліпеня-жніўня 2017 года, калі ён камандаваў узводам падчас навучання ваджэнню самаходнай артылерыйскай устаноўкі. Падзеі адбываліся на танкадроме № 1.
Паводле следства, Чайкоўскі збіваў падначаленых
- нагой па галёнцы;
- сапёрнай лапаткай па спіне;
- малой сапёрнай лапаткай па галаве;
- металічнай антэнай па нагах;
- прымусіў адціскацца, а потым ударыў малой сапёрнай лапаткай;
- двойчы кулаком у галаву;
- драўлянай палкай па назе і тулаве;
- прымусіў прынесці і трымаць пэўны час 2 слупы вагой па 25 кілаграмаў.
Пра здзек і ўжыванне гвалту з боку Чайкоўскага распавялі следчым больш за дзесяць вайскоўцаў.
0
0
0
0
0
0