Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі!

Вядома, увага большасці футбольных заўзятараў у гэтыя дні прыцягнутая да Расіі, дзе адбываецца чэмпіянат свету. Але і ў нас будзе шмат чаго цікавага ў гэтыя выхадныя. Пераходзім да агляду гульняў.

«Тарпеда» — «Слуцк»

У мінскай «Тарпеды» справы ў чэмпіянаце дрэнь. Каманда ад другога тура не можа атрымаць перамогі. Здараюцца больш-менш удалыя адрэзкі, але для вікторый гэтага не хапае. На гэтым тыдні «Тарпеда» адкрыла дзве вакансіі з заробкам у $1,5 тысячы. Гэта значыць, што чакаецца легіянерскае папаўненне. Разам з тым, «Тарпеда» працягвае замацоўваць рэнамэ самага беларускамоўнага клуба. На гэты раз «аўтазаводцы» выканалі хіт Лявон Вольскага «Сто гадоў самоты».

«Слуцк» вяртаецца да сваёй звыклай па пачатку сезону гульні. У мінулым туры яны зняславілі «Дняпро» з лікам 5:0. Паездка ў зборную добра адбілася на Яўгене Шыкаўку, які забіў гол ды аддаў пас. Шыкаўка працягвае адзінаасобна лідзіраваць у спісе бамбардзіраў чэмпіянату.

Прагноз «НН»: «Слуцк» пераможа.

«Гарадзея» — «Мінск»

Здавалася, што пасля перамогі над БАТЭ справы ў «Гарадзеі» пойдуць угару. Але тут здарыўся абсалютна правальны выезд у госці да «Смалявічаў». Сяргей Яромка пасля гульні сказаў, што даўно не бачыў сваю каманду такой бязвольнай. Можа, пры родных заўзятарах, пры паху славутага гарадзейскага шашлыка справы пойдуць крыху лепей?

«Мінск» натхняе, але толькі зусім маленькімі адрэзкамі. Два туры запар каманда атрымлівала абсалютна непатрэбныя паразы ад землякоў з «Дынама» і «Іслачы». Да гола ў мінулай гульні прывяла шкалярская памылка абаронцы. Маладым «гараджанам» яшчэ катастрафічна не стае досведу.

Прагноз «НН»: «Гарадзея» не саступіць.

«Шахцёр» — «Прамень»

Фота з vk.com.

Фота з vk.com.

18-гадовы беларус з камерунскімі каранямі Макс Эбонг прынёс перамогу «Шахцёру» ў папярэднім матчы з «Тарпеда-БелАЗ». «Шахцёр» ужо забыўся, калі апошні раз сыходзіў з поля без выйгрышу. Яшчэ зусім крышачку — і каманда размесіцца на звыклым для сябе другім ці трэцім месцы.

Настаўнік «Праменя» Біёнчык наракаў на тое, што вялікая колькасць футбалістаў яго каманды была вымушаная гуляць праз дзень пасля матча моладзевай зборнай. «Праменю» зусім крыху не хапіла, каб адабраць пункты ў «Нёмана», хаця гол у Джыгеры атрымаўся вельмі класным.

Прагноз «НН»: Перамога «Шахцёра» з розніцай большай, чым у адзін гол.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Дняпро»

Усё больш і больш становіцца зразумелым, што жодзінская каманда да барацьбы за медалі сёлета яўна не гатовая. «Тарпеда» саступае ў гульнях з прамымі канкурэнтамі за высокія месцы. Гэта падштурхоўвае да думкі, што ў каманды не ўсё ў парадку з псіхалогіяй.

У «Дняпра» справы ідуць яшчэ горай. Яшчэ крышачку — і каманда апусціцца да групы вылету. Такую буйную паразу ў Слуцку ўвогуле цяжка неяк растлумачыць. Настаўнік «Дняпра» Вячаслаў Ляўчук увогуле падаваў заяву аб адстаўцы, але кіраўніцтва яе пакуль не прыняло.

Прагноз «НН»: «Тарпеда-БелАЗ» пераможа.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

«Нёман» — БАТЭ

  • 17.06 / 20:45. ЦСК «Нёман»
  • Каэфіцыенты: «Нёман» (перамога) — 7.90, нічыя — 3.75, БАТЭ (перамога) — 1.49

У «Нёмана» ўсё ў парадку. Каманда павінна быць задаволеная пачаткам сезону. Калі атрымаецца дома адабраць пункты ў БАТЭ, то будзе яшчэ лепш. Праўда, у гульнях з мінскім «Дынама» і «Шахцёрам» гродзенцы за ачкі не зачапіліся. Тэндэнцыя?

Новы настаўнік БАТЭ Аляксей Бага правёў вельмі яркую гульню з «Гомелем». Але супернік быў значна слабейшым за «Нёман». Звярнула ўвагу, што ў заяўку ўвогуле не трапіў Аляксандр Глеб, затое Бага вярнуў у абойму фінскага нападніка Туомінена.

Прагноз «НН»: тотал меней за 2,5.

«Дынама» (Мінск) — «Віцебск»

Цэнтральная гульня тура ставіцца а пятай гадзіне вечара ў будні дзень. Для каго гэта робіцца? У «Дынама» быў вельмі цяжкі выезд у Брэст. Цяпер не менш цяжкое выпрабаванне ў выглядзе «Віцебска». Дакладней, выпрабаванне чакаецца з абодвух бакоў. Хто здасць гэты экзамен?

Што тычыцца «Віцебска», то каманда выдала найлепшы старт за апошнія 23 гады. На вастрыні атакі ў «Віцебска» вылучаецца Кірыл Вяргейчык, які забіў ужо пяць галоў. Калі «Віцебск» пераможа, то ўздымецца аж на другое месца. Ёсць дзеля чаго старацца.

Прагноз «НН»: «Дынама» не саступіць.

«Гомель» — «Смалявічы»

«Гомель» трапіў пад барысаўскі каток у мінулым туры. Аб’ектыўна кажучы, справіцца з такім супернікам было цяжка. І патрабаваць ад «зялёна-белых» перамогі ў той гульні было б неразумна. Затое ад гульні са «Смалявічамі» ад «Гомеля» будуць чакаць толькі перамогі.

«Смалявічы» ў добрым настроі пасля перамогі над «Гарадзеяй». Удалося паказаць прыстойную гульню. Цяпер «Смалявічы» крыху аддаліліся ад зоны вылету.

Прагноз «НН»: «Гомель» пераможа.

«Іслач» — «Дынама» (Брэст)

«Іслач» атрымала мінімальную перамогу над «Мінскам» у мінулым туры. Здаецца, «Іслач» — адна з нямногіх каманд, якую можна назваць моцным серадняком. Крыві «ваўкі» пап’юць яшчэ многім.

Што тычыцца «Дынама», то іх пракляцце ліку 1:1 доўжыцца ўжо чатыры гульні запар. Старшыня праўлення клуба Дыега Марадона праводзіць час у кампаніі шэйхаў на чэмпіянаце свету. Тым часам берасцейцы падпісалі колішняга паўабаронцу БАТЭ Сяргея Крыўца.

Прагноз «НН»: нічыя.

Не мае значэння, як вы будзеце глядзець футбол: перад экранам тэлевізара, смартфона, ці на трыбунах, стаўка ў Букмекерскай канторы Марафон зробіць прагляд футбола яшчэ цікавейшым!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?