У інтэрнэце з'явілася відэа, як на даху аўтамабіля «Опеля Тыгра» ў часе руху загарае хлопец. Гомельская ДАІ вызначыла, што гэта была за машына і хто ў ёй быў за рулём. Аказалася, што ехала на аўтамабілі 22-гадовая жыхарка Рагачова. А на даху прыкалваўся яе знаёмы.

Забава гэтая небяспечная, таму дзеянням кіроўцы і «пасажыра» дадуць прававую ацэнку, піша сайт Гомельскага УУС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?