Штогадовая працэсія праваслаўных вернікаў прайшла па вуліцах Гродна раніцай 17 чэрвеня, у дзень Сабору Усіх Беларускіх Святых.

Хросны ход пачаўся ад Свята-Пакроўскага сабора. Па шляху да вернікаў далучаліся прыхаджане з розных парафій горада. Канчатковым пунктам ходу стала царква на праспекце Купалы, збудаваная ў гонар Сабору Усіх Беларускіх Святых. Менавіта там адбылася Боская літургія, якую ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

Штогадовае святкаванне Сабора Усіх Беларускіх Святых было вырашана ўнесці ў царкоўны каляндар 3 красавіка 1984 года. Рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы па ініцыятыве мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта. Для гродзенцаў гэтае свята асаблівае, на яго ў горадзе збiраюцца вернікі ўжо больш за 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?