Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў увесці новыя пошліны 10% на кітайскія тавары на $ 200 млрд, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву амерыканскага прэзідэнта.

Трамп заявіў, што папрасіў гандлёвага прадстаўніка ЗША вызначыць пералік кітайскіх тавараў, у дачыненні да якіх могуць быць уведзеныя новыя пошліны. Па словах амерыканскага прэзідэнта, дадзены крок будзе адказам на рашэнне Кітая павысіць пошліны на амерыканскія тавары на $ 50 млрд.

«Пасля таго як заканадаўчы працэс будзе завершаны, гэтыя пошліны набудуць моц, калі Кітай адмовіцца змяніць свае дзеянні, а таксама калі ён будзе настойваць на прасоўванні новых пошлін, пра якія ён нядаўна абвясціў», — заявіў Трамп. Калі Кітай зноў павысіць свае пошліны ў адказ на апошні крок ЗША, «мы адкажам на гэта дзеянне уводам дадатковых пошлін на тавары яшчэ $ 200 млрд», паабяцаў ён.

Праз некалькі гадзін Пекін і паабяцаў адказаць люстрана. «Калі ЗША звар'яцеюць і апублікуюць такі спіс, Кітаю давядзецца прыняць комплексныя колькасныя і якасныя меры і нанесці рашучы ўдар у адказ», — цытуе заяву кітайскага міністэрства агенцтва Bloomberg.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?