Адказваючы на пытанне Catholic.by падчас прамой тэлефоннай лініі, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка пракаментаваў умовы знаходжання замежных святароў, якія прыязджаюць у Беларусь па 5-дзённым бязвізе і патрабуюць дазволу на цэлебрацыю св. Імшы.

«Дзейнасць замежных святароў усіх канфесій рэгулюецца ў адпаведнасці з Указам Савета Міністраў ад 2008 года, — зазначыў ён. — Неабходнасці зменаў у гэтым указе няма, таму што гэтае пытанне ўздымае толькі Каталіцкая Царква, а ў нас 24 канфесіі і ніводная з іх пра гэта не кажа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0